HODNYJA LUDZI
Беларуская культура як мора: чым глыбей даеш “нырца”, тым больш разумееш, што гэта бяздонная прорва з мірыядамі таямніцаў. Як тое фантомнае мора Герадота. Нібы ёсьць, а нібы й няма. Так і з народам. Нібы ёсьць, а нібы й няма. Нібы ведаем, якая багатая ў нас гісторыя, а зь іншага боку квінтэсэнцыя скарбу працягвае быць загадкай. А яна ў людзях. У звычайных беларусах, якія нягледзячы на цяжкасьці жыцьця, працягвалі рабіць народную справу: бараніць сваю зямлю, сваю свабоду, саміх сябе.
Таму ў гэтым праекце мы вырашылі сучасным мастацкім шляхам расказаць пра людзей, якія засталіся ў ценю. Аднак сьвяцілі сваім нацыянальным агменем.
Сярод іх:
1. Станіслаў Булак-Балаховіч
2. Палута Бадунова
3. Ян Булгак
4. Жалобныя жанчыны ў чорным
5. Уладзімер Тэраўскі
6. Каміла Марцінкевіч
7. Гелена Скірмунт
8. Беларускі народ
Хто яны, чым займаліся й што зрабілі для Беларусі, спадарства можа зразумець дзякуючы нашым постэрам.
Сярод іх:
1. Станіслаў Булак-Балаховіч
2. Палута Бадунова
3. Ян Булгак
4. Жалобныя жанчыны ў чорным
5. Уладзімер Тэраўскі
6. Каміла Марцінкевіч
7. Гелена Скірмунт
8. Беларускі народ
Хто яны, чым займаліся й што зрабілі для Беларусі, спадарства можа зразумець дзякуючы нашым постэрам.
by Alhierd Michałovič & Hanna Kaspiarovič